Home
ziolka [entries|archive|friends|userinfo]
ziolka

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Скалалазка... [Apr. 26th, 2009|07:44 pm]
Я сёння вось тут палазіла... Цяпер крэм з цюбіка выціскаю не пальцамі а цэлымі далонямі, бо пальцы не надта хочуць згінацца :) Але гэта ўсё дробязі ў параўнанні з тым, як клёва лазіць па гэтых сценках! Адным словам - рэкамендую! :)
link12 comments|post comment

(no subject) [Mar. 19th, 2009|07:54 pm]
А вы памятаеце свой самы любімы ўзрост? Да мяне тут дайшло, што я вельмі люблю свае 20. У 19 я яшчэ адчувала сябе маляўкай, а вось 20!  Я ўжо не дзіцё і яшчэ не дарослая. Напэўна гэта называецца "маладосць" :)) І здаецца, я ўрэшце рэшт яе адчула :)))
link8 comments|post comment

(no subject) [Feb. 4th, 2009|10:25 am]
Cегодня мне приснилась маленькая говорящая лошадь...
link4 comments|post comment

(no subject) [Jan. 26th, 2009|05:51 pm]
У Кракаве ўжо прадаюцца цюльпаны.
У чацвер у мяне пачынаецца сесія.
А Паша вывучыў новае слова - "черепашка"
Сядзіць цяпер перад кампом і пад мелодыю Гімна Еўразвязу спявае "Черепашка, черепашка, черепашка, ля-ля-ляааа..."
А вось слова "чебурашка" яму чамусьці не закаціла... :))
І яшчэ ён неяк чуў, як хтосьці мяне назваў "Анечка",толькі не зусім правільна запомніў, і ўчора назваў мяне Анучкай..Смяялася да слёз :)
link6 comments|post comment

праца па антрапалогіі [Jan. 18th, 2009|10:32 pm]
Пішу пра тое, як беларусы святкуюць Радаўніцу. І мне патрэбна ваша дапамога. Адкажыце, калі ласка, якія традыцыі захаваліся ў вашых сем'ях. Што прынята рабіць на могілках, ці прыносіце вы на могілкі ежу і напоі, ці павязваеце на крыжы ручнікі альбо фартушкі, ці запальваеце на магілах свечкі, ці моліціся, ці размаўляеце ў думках з памерлымі, ці прыносіце кветкі, ці прыбіраецеся на могілках? А можа ўвогуле не ходзіце на могілкі  ў гэты дзень ? Адкажыце, калі ласка. Буду вам вельмі ўдзячная :)
link2 comments|post comment

Хныкі [Jan. 18th, 2009|08:08 pm]
Многія сесію ўжо паздвалі, а ў мяне яна толькі 29 студзеня пачнецца. Але месяц перад сесія горшы за яе саму. Працы, залікі, тэсты, рапарты, эсэ... Галава кругам. Вось зараз сяджу - лопаю лыжкай нутэллу і пішу працу па антрапалогіі. Сама яшчэ не зусім ведаю, пра што я хачу пісаць, але нешта пішу...Страшна думаць, што атрымаецца ў выніку...
Карацей, паныла, паплакалася,  можна далей працаваць...
link4 comments|post comment

(no subject) [Jan. 5th, 2009|02:11 am]
Я кайфую ад таго, як спявае Анастасія Прыходзька!!!! Ааааааааааа!!!!
link1 comment|post comment

Калядны настрой [Dec. 24th, 2008|09:50 pm]
Хачу ў Вільню. З ліцэем. Хачу кілбасіцца на ліцэйскай дыскатэцы пад "Лёгкія" і адважыцца запрасіць хлопца на медляк толькі на апошнюю песню. Хачу заплюшчыўшы вочы танчыць пад "Californacation" і лавіць ад гэтага кааааааайф перамешаны з незразумелым смуткам. Хачу сядзець у пакоі са свечкамі і палачкамі-ванялачкамі :))), хачу марыць пра "каханне" і плакаць над сваёй дзявочай доляй :), хачу атрымоўваць літоўскія паштоўкі з беларускімі літаркамі ўсярэдзіне :), хачу, згараючы ад сораму і гонару адначасова,  спяваць са сп. Сядзякам "Зорку-венеру" і " Колькі ў небе зор" :)), хачу сядзець на падваконні, марыць, марыць, марыць... :))))
А можа і не хачу, каб усё гэта паўтарылася. Проста люблю успамінаць гэтыя моманты на Каляды :) Каляды - гэта Вільня :)
Вільня і Каляды- гэта мая казка...;)
link16 comments|post comment

З Калядамі [Dec. 24th, 2008|06:54 pm]
Зычу Вам казак ;)
link3 comments|post comment

(no subject) [Dec. 15th, 2008|11:28 pm]
Як змагацца з уласнай рэўнасцю???
link26 comments|post comment

(no subject) [Dec. 14th, 2008|02:16 pm]
Сяджу і плачу пад гэту песню
http://www.youtube.com/watch?v=ogxGHRM0sQA
link2 comments|post comment

House M.D. [Nov. 17th, 2008|10:40 pm]
Паглядзела ўчора першую серыю доктара Хаўса. Сёння нават думкі пра мяса выклікаюць агіду... Хто глядзеў - зразумее :)
Трэба напэўна тэрмінова паглядзець наступную серыю. Можа па чым іншым заганяцца пачну. А то ж без мяса не выжыву :)))
link7 comments|post comment

(no subject) [Nov. 1st, 2008|11:25 pm]
Некалькі дзён таму бачыла сястру (манахіню) у камелотах! Парадавала :))
link8 comments|post comment

Нахабная? [Aug. 27th, 2008|07:19 pm]
Ідучы па вуліцы, я люблю зазіраць людзям у вочы. А яшчэ больш люблю, калі людзі адказваюць на пільны позірк такім жа пільным позіркам і не адводзяць вачэй, пакуль са мной не размінуцца.
І яшчэ я вельмі люблю таго невядомага мне хлопца, які калісьці на мой пільны позірк адказаў... высунутым языком, а пасля усмешкай да вушэй :)))
link13 comments|post comment

Прэзент ад [info]insurhentа :) [Jul. 21st, 2008|08:05 pm]
link5 comments|post comment

(no subject) [Jul. 20th, 2008|10:18 pm]
А я сёння першы раз у жыцці праехалася спынам!!! :) Урра!!!
link14 comments|post comment

20 [Jul. 8th, 2008|03:17 pm]
Вось і 20 на карку... :) Старэю аднака :)))
link27 comments|post comment

(no subject) [Jun. 8th, 2008|04:40 am]
Вось і світанак. А я ўсё сяджу над працай па гісторыі сацыялогіі... Трэба напісаць 15000 знакаў, а ў мяне пакуль што толькі 10380. Эх. А абяцала [info]be1arusu, што ў 4 спаць пайду. Не атрымалася...:) Прабач, брацік :)
Карацей, прывет палуношнікам, калі хто яшчэ, як і я не клаўся спаць, і добрай раніцы тым, хто будзе гэат чытаць ужо выспаўшыся ;)
А яшчэ даражэнькую [info]vozik віншую з днём народзінаў!!!!!!! :)
Расці здаровенькая :)))
link1 comment|post comment

(no subject) [May. 26th, 2008|12:12 am]
З чацвярга па сёння (нядзелю) у мяне гасцілі [info]vozik i [info]czervona_rose. Было некалькі непрыемных момантаў, але прыемных было адназначна больш :))) Трошкі пагулялі па Кракаву, хаця ўсе пункты праграмы так і не выканалі :) Пабылі з возікам на святарскіх пасведчаннях у дамініканаў. Паразмаўлялі пра разумныя і не надта рэчы. Адным словам, нягледзячы на стомленасць, якую адчуваю пасля гэтых "выходных", я рада, што дзяўчонкі такі выбраліся і да мяне прыехалі :)
А на наступныя выходныя мяне запрашаюць паехаць у горы. І я, канешне, паеду :) Толькі, каб там спакойна адпачыць, гэты тыдзень мне прыйдзецца ПАХАЦЬ!!! Што я і пачну рабіць, скончыўшы пісаць гэты пост. У прэнцыпе, я яго пачала пісаць толькі таму, што мне страшна брацца за кніжкі... Але бойся, не бойся, а сесю здаваць прыйдзецца...
Вопшчым, я пішол...
linkpost comment

(no subject) [May. 13th, 2008|11:50 pm]
Хочацца нагаварыць каму-небудзь гадасцей!!!!!!!!!! А у вас не бывае?
link15 comments|post comment

navigation
[ viewing | most recent entries ]
[ go | earlier ]

Advertisement